Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2022

Прамкааперацыя, пастаўкі тэхнікі, дрэваапрацоўка. Беларусь і Узбекістан абмеркавалі ўзаемнае супрацоўніцтва

Прамкааперацыя, пастаўкі тэхнікі, дрэваапрацоўка. Беларусь і Узбекістан абмеркавалі ўзаемнае супрацоўніцтва
Фота з архiва

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася рабочая сустрэча намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Жамшыдам Хаджаевым, якія знаходзяцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з Мінскім трактарным заводам і БЕЛАЗам. "У прыватнасці, БЕЛАЗ гатовы паставіць Узбекістану зусім новыя мадэлі тэхнікі для перавозкі горных мас, якія адрозніваюцца як высокай экалагічнасцю, так і эфектыўнасцю. МТЗ таксама зацікаўлены ў экспарце сваёй прадукцыі ў гэту краіну і гатовы да арганізацыі зборачных вытворчасцей", - сказаў Пётр Пархомчык.

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі паставак грамадскага электрычнага транспарту для гарадоў Узбекістана.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанняя павелічэння экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі ва Узбекістан.

Таксама беларускі бок прапанаваў свае магчымасці па размяшчэнні на тэрыторыі турыстычных і рэкрэацыйных зон Узбекістана дамоў з клеенага бруса і каркасна-панэльных дамоў, а таксама камплектавання дамоў мэбляй беларускай вытворчасці. "Гэты напрамак супрацоўніцтва мы бачым вельмі перспектыўным", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі