Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Врс 2023

Прадпрыемствы легпрама Беларусі і Узбекістана падпісалі кантракты больш як на $2,5 млн

Прадпрыемствы легпрама Беларусі і Узбекістана падпісалі кантракты больш як на $2,5 млн

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі і Узбекістана падпісалі кантракты больш як на $2,5 млн. Аб гэтым паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна ў рамках пасяджэння секцыі беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, падпісана пагадненне аб намеры стварэння сумеснага прадпрыемства па вырабе аўчынна-футравай, каракулева-смушкавай, пушніна-футравай сыравіны паміж Furskins Company і "Марко". Дасягнуты пагадненні аб супрацоўніцтве асацыяцыі "Узтэкстыльпрам" з дызайн-цэнтрам ААТ "Камволь".

Падпісаны мемарандум аб намерах на закупку камвольных тканін для школьнага асартыменту ТАА "Charog'on Tekstil". Таксама падпісаны кантракт на пастаўку джынсавага адзення паміж ЗАТ "Калінка" і ТАА "Chirchiq Mega Bizness".

"У цэлым у нас шмат кропак для росту. Мы разумеем адзін аднаго з паўслова. У нас цесныя ўзаемаадносіны з бізнесам, з партнёрамі, ёсць дылеры, адкрываюцца фірменныя магазіны. Таму нам неабходна нарошчваць патэнцыял. Я абсалютна ўпэўнена, што той аб'ём тавараабароту і супрацоўніцтва у рамках лёгкай прамысловасці - гэта яшчэ не мяжа. І гэты форум зблізіць нашы пазіцыі, дасць штуршок да нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, абмену кампетэнцыямі і вопытам", - падкрэсліла Таццяна Лугіна.

Сёння ў рамках Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму ў Мінскім гарадскім палацы культуры праходзіць секцыя "Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці". Бакі абмяркоўваюць пытанні развіцця кааперацыйных сувязей і рэалізацыі сумесных праектаў, забеспячэння галіны сыравінай, матэрыяламі і кваліфікаванымі кадрамі. Таксама прайшла азнаямленчая экскурсія па вытворчых цэхах ААТ "Камволь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі