Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліп 2023

Прадпрыемствы Беларусі на выстаўцы ІНАПРАМ заключылі кантракты больш як на $250 млн

Прадпрыемствы Беларусі на выстаўцы ІНАПРАМ заключылі кантракты больш як на $250 млн

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама на выстаўцы ІНАПРАМ заключылі кантракты больш як на $250 млн. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў на прэс-канферэнцыі "Падвядзенне вынікаў удзелу Беларусі ў міжнароднай прамысловай выстаўцы ІНАПРАМ-2023" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы як краіна-партнёр змаглі здзівіць не толькі расіян - роданачальнікаў правядзення выстаўкі, але і многіх іншых удзельнікаў, якія наведалі нашы стэнды. Нашы стэнды займалі даволі вялікую плошчу і былі інфарматыўныя і для спецыялістаў, і для радавых наведвальнікаў", - падкрэсліў Аляксандр Агароднікаў.

Паводле яго слоў, на ІНАПРАМе было прадстаўлена 45 прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі. На нацыянальнай экспазіцыі быў прэзентаваны стэнд "Прамысловая вытворчасць і прамысловая кааперацыя". Быў выстаўлены 21 натурны ўзор тэхнікі такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, "АМКАДОР", "Гомсельмаш", "БКМ Холдынг", МТЗ.

Сваю прадукцыю прадэманстравалі таксама "Магілёўліфтмаш", Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова, ММЗ, БМЗ, "Інтэграл", ММЗ імя С.І.Вавілава, БАТЭ і іншыя.

Акрамя таго, упершыню была прадугледжана работа аб'яднанага стэнда станкабудаўнічых прадпрыемстваў: 17 арганізацый прадэманстравалі 13 натуральных узораў станкоў.

Таксама на ІНАПРАМе быў размешчаны індывідуальны стэнд ААТ "БЕЛАЗ" з прэзентацыяй макетаў самазвалаў з высокім расійска-беларускім інтэграцыйным складнікам.

У рамках дзелавой праграмы форуму адбылася серыя сустрэч і перагавораў беларускай дэлегацыі з кіраўнікамі шэрага рэгіёнаў і буйных прадпрыемстваў Расіі. Удзел у гэтых перагаворах прыняў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік. На праведзеных сустрэчах грунтоўна абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у прамысловай сферы.

"Па выніках выстаўкі падпісана 40 дакументаў: 24 камерцыйныя кантракты і 16 стратэгічных дакументаў аб супрацоўніцтве (па пастаўках прадукцыі, камплектуючых, арганізацыі зборачных вытворчасцей, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, тэхнічнай мадэрнізацыі, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і інш.). Агульная сума падпісаных прадпрыемствамі сістэмы Міністэрства прамысловасці 24 камерцыйных кантрактаў перавысіла $251 млн, што значна больш, чым было запланавана. Усе нашы прадпрыемствы вельмі эфектыўна адпрацавалі выстаўку", - канстатаваў Аляксандр Агароднікаў. У топ-3 прадпрыемстваў Мінпрама па суме заключаных кантрактаў увайшлі БЕЛАЗ, БМЗ і МАЗ.

На думку першага намесніка міністра, рэалізацыя падпісаных на форуме дакументаў будзе садзейнічаць паглыбленню практычнага супрацоўніцтва, дынаміцы гандлёвых адносін і падтрымцы праектаў кааперацыі вядучых прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Міжнародная выстаўка ІНАПРАМ адбылася 10-13 ліпеня ў Екацярынбургу. Беларусь упершыню выступіла ў якасці краіны-партнёра, Міністэрства прамысловасці Беларусі - у якасці суарганізатара форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі