Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2024

Пастаўкі тэхнікі, ліфтаў і сфера турызму. Крутой правёў перагаворы з губернатарам Цюменскай вобласці

Пастаўкі тэхнікі, ліфтаў і сфера турызму. Крутой правёў перагаворы з губернатарам Цюменскай вобласці
Фота з архiва

20 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 20-21 сакавіка наведвае Цюменскую вобласць. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

Візіт пачаўся з перагавораў з губернатарам рэгіёна Аляксандрам Маорам. Бакі падрабязна абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, пастаўкі беларускага ліфтавага абсталявання і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама супрацоўніцтва ў АПК - пасол падзякаваў Аляксандру Маору за распаўсюджванне на трактары BELARUS рэгіянальнага механізма субсідзіравання.

Асобна былі закрануты пастаўкі беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі, у тым ліку ў сувязі з маштабнымі планамі рэгіёна па абнаўленні грамадскага транспарту. "Беларускія машынабудаўнікі, як і заўсёды, здольны пастаўляць усю лінейку тэхнікі, на любым відзе паліва", - канстатавалі ў пасольстве.

Разглядалася таксама супрацоўніцтва ў сферы ЖКГ, у тым ліку па пытаннях энергазберажэння, водаачысткі, водаадвядзення і водападрыхтоўкі, паставак камунальнай тэхнікі. Гаворачы аб пастаўках беларускай спецыяльнай тэхнікі, спецадзення і абсталявання для пажарнай справы, пасол паведаміў, што беларускае прадпрыемства "Пажснаб" гатова стварыць у рэгіёне свой сэрвісны цэнтр.

Акрамя таго, пасол і губернатар абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы турызму, аказанне санаторна-аздараўленчых паслуг у Беларусі. Цюменскія ўлады зацікаўлены ў арганізацыі прамога авіярэйса ў Мінск і разглядаюць магчымасці яго субсідзіравання.

У дыпмісіі таксама адзначылі актыўную работу групы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Цюменскай вобласці, якую з беларускага боку ўзначальвае міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. "У лютым цюменцы наведалі Беларусь, у тым ліку нашы вядучыя прадпрыемствы, ПВТ і "Вялікі камень", правялі больш як 150 B2B-сустрэч і два "тэхналагічныя дні" - у БелГПП і канцэрне "Белнафтахім". Прывезеныя з гэтай плённай паездкі перспектыўныя праекты пасол у ходзе пачатага візіту плануе прапрацаваць непасрэдна на прадпрыемствах рэгіёна", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі