Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Лют 2024

Пасажырскі транспарт, сельгасмашынабудаванне, медыцына. Галоўчанка аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Сербскай

Пасажырскі транспарт, сельгасмашынабудаванне, медыцына. Галоўчанка аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Сербскай

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на перагаворах з Прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам расказаў аб асноўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы добра ведаем, якую ўвагу вы ўдзяляеце развіццю эканомікі, - сказаў Раман Галоўчанка. - Вы дасягаеце вельмі добрых вынікаў у эканамічным развіцці, нягледзячы на тыя катаклізмы, якія адбываюцца на Еўрапейскім кантыненце. Беларусь як краіна з магутным прамысловым, вытворчым патэнцыялам гатова ўнесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Сербскай".

Гаворачы аб канкрэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, прэм'ер-міністр адзначыў сельскагаспадарчае машынабудаванне. Як ён падкрэсліў, даўно і добра сябе зарэкамендавала беларуская трактарная тэхніка. "Мы не спыняем пастаўкі і ў апошнія гады, нягледзячы на ўсё больш складаную лагістыку, на цяжкасці ў заключэнні здзелак і кантрактаў. Мы і ў мінулым годзе, і ў пазамінулым ажыццяўлялі пастаўкі трактароў у Рэспубліку Сербскую і лічым, што іх колькасць можна істотна нарасціць, - заявіў кіраўнік беларускага ўрада. - Мы ў адрозненне ад многіх іншых вытворцаў не страцілі сваіх кампетэнцый, наадварот - выйшлі на новы якасны ўзровень развіцця і выпускаем больш як 45 тыс. трактароў у год".

Яшчэ адзін напрамак - супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту. "Мы бачым, як шмат увагі вы ўдзяляеце таму, каб жыццё грамадзян у Рэспубліцы Сербскай было камфортным. Таму былі б вельмі рады наладзіць супрацоўніцтва ў сферы паставак пасажырскага транспарту", - дадаў прэм'ер-міністр.

"Вы ўжо ўчора актыўна працавалі ў Беларусі, наведвалі цэнтр транспланталогіі. Гэта адзін з элементаў нашага гуманітарнага супрацоўніцтва, які дэманструе вельмі добрыя вынікі", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі