Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2023

Новыя тэхналогіі для розных галін. Галоўчанка наведвае Мінскі гарадскі тэхнапарк

Новыя тэхналогіі для розных галін. Галоўчанка наведвае Мінскі гарадскі тэхнапарк

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведвае Мінскі гарадскі тэхнапарк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ў тэхнапарку 54 прадпрыемствы-рэзідэнты, якія размяшчаюцца на трох пляцоўках. Найбольшая колькасць - 43 - размешчана на вул. Солтыса. Яшчэ 10 рэзідэнтаў размяшчаюцца на Партызанскім праспекце. На пляцоўцы на вул. Цэнтральнай - адзін рэзідэнт. Раман Галоўчанка сёння наведвае пляцоўку на вул. Солтыса, дзе і зараджаўся тэхнапарк.

Электрычныя агрэгаты для транспартных сродкаў, распрацоўкі для космасу, элементы разумнага горада, сістэмы кіравання транспартам, у тым ліку метрапалітэнам, медыцынскія і ветэрынарныя прэпараты, тэхніка для перапрацоўкі алейных культур, стварэнне аўтаматычных складоў і касавых стужак - гэтыя і многія іншыя напрамкі развіваюцца ў тэхнапарку.

"Тэхнапарк развіваецца вельмі дынамічна, я нават сказаў бы, бурна. У нас з'явіліся новыя пляцоўкі. Асноўная - на Партызанскім праспекце (тэрыторыя мотавелазавода). Мы цяпер праводзім комплексную рэканструкцыю, пасля яе завяршэння там будуць плошчы рознага прызначэння - вытворчыя, офісныя, дапаможныя. Попыт на вытворчыя плошчы вельмі высокі. Заклікаю ўсіх жадаючых стаць рэзідэнтамі тэхнапарка, не цягнуць з гэтым, таму што цяпер можна хутчэй рэалізаваць свой праект", - сказаў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч.

Паводле яго слоў, прыкладна 60 працэнтаў прадукцыі рэзідэнтаў тэхнапарка ідзе на экспарт, але гэты паказчык вагаецца год ад году. Не менш важна і вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. "Наш рынак і рынак Расіі аб'ёмныя, ёсць куды расці. Тым больш цяпер ідзе дынамічная перанастройка збытавых ланцужкоў, і нам трэба не прапусціць шанц заняць трывалую нішу", - адзначыў дырэктар тэхнапарка. Пастаўкі прадукцыі на экспарт ідуць не толькі ў РФ, але і ў краіны Сярэдняй Азіі, Еўропы.

У тэхнапарку дапамагаюць рэзідэнтам шукаць замежных партнёраў, фінансавыя, тэхналагічныя, людскія рэсурсы. Забяспечана інжынерная інфраструктура і спрыяльнае для развіцця асяроддзе, прадпрыемствы працуюць у кааперацыі, рэалізуюць сумесныя праекты. Дзейнічаюць падатковыя льготы: падатак на прыбытак складае ўсяго 10 працэнтаў. На новай пляцоўцы на Партызанскім праспекце вызначаны асаблівы парадак гаспадарання: на працягу 5 гадоў з моманту рэгістрацыі як рэзідэнта тэхнапарка прадпрыемствы вызвалены ад падатку на прыбытак і на працягу гэтага ж тэрміну могуць бяспошлінна ўвозіць абсталяванне.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мінскі гарадскі тэхнапарк" створана 4 лістапада 2011 года ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі. Галоўная задача тэхнапарка - сістэматычная падтрымка прадпрыемстваў у рэалізацыі інавацыйных праектаў шляхам прадастаўлення льгот і прэферэнцый, прадугледжаных заканадаўствам, стварэння спрыяльных умоў для вядзення бізнесу ў высокатэхналагічнай сферы, аказання падтрымкі пачынаючым інавацыйным кампаніям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі