Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2022

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца лічбавым прасоўваннем тавараў

Новы рэзідэнт
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны 87-ы рэзідэнт - ТАА "Навукова-тэхнічная кампанія ЮЦЗЮ" (Ганконг, КНР). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парка.

Заснавальнік рэзідэнта працуе ў галіне таргетавання і брэндзіравання прадукцыі, мае філіялы ў Пекіне, Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне, Ханчжоу і Ухані.

Кампанія плануе стварыць цэнтр лічбавага прасоўвання тавараў для арганізацыі электроннага гандлю з прымяненнем тэхналогій інтэрнэт-маркетынгу. Рэзідэнт парка будзе супрацоўнічаць з беларускімі вытворцамі для прасоўвання тавараў на інтэрнэт-пляцоўках Кітая. Ён таксама мае намер арганізаваць навучанне па пытаннях арганізацыі электроннага гандлю з прымяненнем тэхналогій інтэрнэт-маркетынгу і продажаў тавараў, вырабленых у Беларусі.

У цырымоніі рэгістрацыі прыняло ўдзел кіраўніцтва індустрыяльнага парка, а таксама кіраўніцтва кампаніі-заснавальніка ў фармаце анлайн.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі