Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Лют 2024

"Нягледзячы на санкцыйны націск". Галоўчанка аб развіцці эканомікі і партнёрства з краінамі ЕАЭС


 2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета адзначыў, што эканоміка Беларусі і партнёрства з краінамі ЕАЭС актыўна развіваюцца, нягледзячы на санкцыйны націск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2023 годзе, нягледзячы на незаконны націск краін Захаду на асобныя дзяржавы - удзельніцы ЕАЭС, мы прадэманстравалі высокія тэмпы развіцця. Беларускі тавараабарот з краінамі ЕАЭС за 11 месяцаў вырас на 7,4 працэнта. Нягледзячы на прароцтвы нашых "добразычліўцаў", тэмп росту ВУП Беларусі ў 2023 годзе склаў 103,9 працэнта. Асноўным драйверам эканомікі стала прамысловасць, якая вырасла на 7,7 працэнта. Сёння мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і ведаем, што неабходна рабіць для забеспячэння ўстойлівага і доўгачасовага партнёрства ў саюзе", - сказаў Раман Галоўчанка.

Падпісаная кіраўнікамі дзяржаў у снежні 2023 года Дэкларацыя аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045-га "Еўразійскі эканамічны шлях" устанаўлівае дакладныя арыенціры на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву. "Задача нумар 1 - максімальна эфектыўна і поўна рэалізаваць на практыцы прадугледжаныя ў дэкларацыі ідэі", - дадаў прэм’ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі