Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2023

На выстаўцы ў Шанхаі Мінскую вобласць прадставяць два вытворцы

На выстаўцы ў Шанхаі Мінскую вобласць прадставяць два вытворцы
Фота з архiва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 6-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту, якая пройдзе 5-10 лістапада ў Шанхаі, Мінскую вобласць прадставяць два вытворцы малочнай прадукцыі. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама.

Да Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, якія былі заяўлены на ўдзел раней, далучылася і Мінская. Прадставяць яе буйнейшыя вытворцы малочнай прадукцыі цэнтральнага рэгіёна.

Так, Мінскі малочны завод нумар 1 прывязе ў Шанхай не толькі сухое малако, але і новыя сыры з лісічкамі і труфелем, сыр для гатавання бургераў. Сярод асартыменту прадукцыі, з якой вытворца будзе знаёміць патэнцыяльных кітайскіх спажыўцоў, таксама будзе малако для дзіцячага харчавання, вяршкі і замарожаныя сыркі. З асобнымі прадуктамі гэтага вытворцы ў Кітаі ўжо знаёмы: завод пастаўляе ў Паднябесную сухое абястлушчанае малако і сыроватку, казеін і стэрылізаванае малако.

Другім удзельнікам выстаўкі ў Шанхаі з Мінскай вобласці стане Слуцкі сыраробны камбінат. Ён рыхтуе да выстаўкі лінейку безлактознай малочнай прадукцыі, сухія і натуральнамалочныя прадукты.

Лінейку беларускіх прадуктаў харчавання ў павільёне "Харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя" прадставяць больш за 30 кампаній. У павільёне пройдуць дэгустацыі, у тым ліку цукерак з сухога малака.

Беларускі павільён будзе аформлены ў стылі Вялікага тэатра Беларусі. Тут выступяць артысты оперы і музыканты Вялікага тэатра. Сцэна таксама будзе выкарыстана як подыум для дэманстрацыі вырабаў з футра і калекцый модных дызайнераў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі