Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2023

МТЗ зацікаўлены ў прысутнасці на рынку Перу

МТЗ зацікаўлены ў прысутнасці на рынку Перу
Фота з архiва

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод зацікаўлены ў прысутнасці на рынку Перу. Перспектывы абмяркоўваліся ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Ліму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"Мы прадэманстравалі нашы магчымасці, патэнцыял, наменклатуру прадукцыі. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў пацвердзілі, што патрэбнасць у закупцы сельскагаспадарчай, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі ёсць. Цяпер вывучаюць каталогі і прайс-лісты. Асноўнае пытанне - пастаўка запасных частак, наладжванне гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання. Пасля вяртання ў Мінск пачалі рыхтаваць мемарандумы аб супрацоўніцтве", - расказала намеснік начальніка ўпраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа маркетынг-цэнтра ААТ "МТЗ" Лаліта Снітко.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі