Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2021

МТЗ паставіць на Кубу 260 трактароў

МТЗ паставіць на Кубу 260 трактароў
Фота з архiва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МТЗ паставіць на Кубу 260 трактароў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінскага трактарнага завода.

"Нам удалося выбудаваць прамую схему ўзаемадзеяння, выключыўшы рызыку таго, што здзелка можа не адбыцца. Па адным дагаворы атрыманы акрэдытыў, астатнія падпісаны на ўмовах стапрацэнтнай перадаплаты. Частка машын уключана ў план вытворчасці жніўня, частка - верасня. Калі ўсё пройдзе без збояў, да канца наступнага месяца плануем гэтыя кантракты закрыць", - сказала намеснік начальніка ўпраўлення маркетынг-цэнтра па рабоце на рынках Еўропы, Амерыкі і Афрыкі Лаліта Снітко.

У мінулым годзе паставак трактароў BELARUS на Кубу не было.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад "МТЗ-Холдынга" акрамя МТЗ уваходзяць 10 прадпрыемстваў, створана больш за 20 зборачных вытворчасцей за мяжой. Прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі