Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2023

МТЗ паставіць каля 500 трактароў ва Узбекістан больш як на $8 млн

МТЗ паставіць каля 500 трактароў ва Узбекістан больш як на $8 млн

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод паставіць каля 500 трактароў BELARUS у адрас ТАА TEXAGRO-KLASTER (Узбекістан). Адпаведны кантракт падпісаны на палях беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. Сума здзелкі перавышае $8 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Узбекістан з'яўляецца даўнім надзейным партнёрам Мінскага трактарнага завода. Для нас асабліва важна, што падпісанне кантракта на пастаўку трактароў BELARUS адбылося ў рамках такога маштабнага мерапрыемства, як беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Перакананы, што форум надасць новы імпульс развіццю ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам", - сказаў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі