Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2023

Мінэканомікі: экспарт турпаслуг Беларусі за 30 гадоў павялічыўся больш як у сем разоў

Мінэканомікі: экспарт турпаслуг Беларусі за 30 гадоў павялічыўся больш як у сем разоў
Фота з архiва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт турыстычных паслуг за 30 гадоў павялічыўся больш як у сем разоў. Такую выснову зрабілі спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі ў сваім даследаванні аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Турыстычныя паслугі ў 2022 годзе ў рэспубліцы аказвалі больш як 1,2 тыс. суб'ектаў, а дзейнасць у сферы аграэкатурызму - звыш 3 тыс. Для грамадзян 74 дзяржаў дзейнічае бязвізавы рэжым наведвання праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а з 15 красавіка і 1 ліпеня 2022 года - бязвізавы ўезд праз усе пункты пропуску для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Колькасць замежных грамадзян, якія наведалі Беларусь у складзе арганізаваных турыстычных груп, у 2022 годзе вырасла амаль у 5 разоў у параўнанні з 1992 годам.

Экспарт турыстычных паслуг у 2022-м у параўнанні з 1997 годам павялічыўся больш як у 7 разоў.

Расце і ўнутраны турызм, адзначылі ў ведамстве. Колькасць толькі арганізаваных турыстаў і экскурсантаў у межах краіны ў 2022 годзе перавысіла 1,5 млн чалавек. Для параўнання: у 2005-м было каля 50 тыс. чалавек. У Беларусі размешчаны чатыры аб'екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (Мірскі і Нясвіжскі замкі, Белавежская пушча і элементы геадэзічнай дугі Струвэ), функцыянуе 160 музеяў.

Актыўна развіваецца аздараўленчы турызм. У Рэспубліцы Беларусь працуюць 474 санаторыі.

Сапраўдным брэндам краіны стаў аграэкатурызм. Колькасць суб'ектаў аграэкатурызму за апошнія 10 гадоў вырасла ў 1,7 раза, а колькасць турыстаў, абслужаных імі, павялічылася да 560 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі