Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Стд 2024

ММЗ будзе пастаўляць у Курск рухавікі ўнутранага згарання

ММЗ будзе пастаўляць у Курск рухавікі ўнутранага згарання
Фота з архiва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод і курскае прадпрыемства "Электраагрэгат" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на ММЗ.

ММЗ будзе пастаўляць у Курск рухавікі ўнутранага згарання магутнасцю да 30 квт. Выкарыстоўваючы гэту прадукцыю, мясцовае прадпрыемства будзе выпускаць энергаўстаноўкі для медыцынскіх устаноў, сфер ЖКГ і сельскай гаспадаркі.

Супрацоўніцтва беларускага і расійскага прадпрыемстваў вядзецца даўно. "Нам прыемна адзначыць, што прадпрыемствы вядуць гэту работу на пастаяннай аснове і ролю нашых органаў улады - выбудаваць гэты кантакт. Далей прадпрыемствы будуць гэта развіваць (супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА), вядома ж, выкарыстоўваючы меры дзяржаўнай падтрымкі, якія сёння ў дастатковай колькасці ёсць, каб вырашаць пастаўленыя задачы па імпартанезалежнасці", - сказаў міністр прамысловасці, гандлю і прадпрымальніцтва Курскай вобласці Міхаіл Аксёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі