Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2022

Лукашэнка расказаў, калі не будзе "балбатні" аб адзінай дзяржаве і адзінай валюце з Расіяй

Лукашэнка расказаў, калі не будзе
Фота з архiва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што эканамічнае супрацоўніцтва само сабой прывядзе Беларусь і Расію да таго ўзроўню саюзніцкіх адносін, які павінен існаваць паміж дзяржавамі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці Расіі Алегам Мельнічэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівы напрамак, і гэта мы з Прэзідэнтам Расіі пастаянна падкрэсліваем, - актыўнае стварэнне сумесных вытворчасцей. Тут і асабліва ў вашай вобласці. У сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнай сферы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён з Уладзімірам Пуціным дамовіўся аб тым, каб бакі актыўна выкарыстоўвалі патэнцыял адзін аднаго і напрацоўкі ў тых ці іншых галінах: "Дзе ў нас вышэйшыя кампетэнцыі, калі ласка. Там, дзе ў Расіі ёсць перадавыя тэхналогіі, мы павінны скарыстацца".

"Але трэба ствараць сумесныя прадпрыемствы. Тады не будзе балбатні аб нейкай адзінай дзяржаве, адзінай валюце і іншым, - упэўнены Прэзідэнт. - Эканоміка нас выведзе на той узровень і прывядзе да таго, што павінна існаваць паміж нашымі дзяржавамі. Эканоміка - гэта фундамент любых адносін. У гэтым напрамку мы і дзейнічаем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі