Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2022

Лукашэнка: пры экспарце на расійскі рынак беларускіх тавараў і паслуг не павінна быць ніякіх прэтэнзій

Лукашэнка: пры экспарце на расійскі рынак беларускіх тавараў і паслуг не павінна быць ніякіх прэтэнзій
Фота з архiва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры экспарце на расійскі рынак беларускіх тавараў і паслуг не павінна быць ніякіх прэтэнзій. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 снежня на нарадзе па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці важных пытанняў у тэматыцы супрацоўніцтва з Расіяй Прэзідэнт абазначыў каардынацыю дзеянняў пры кроках у адказ на санкцыйны націск, які ўзмацняецца. "Меры, якія прымаюцца расійскім бокам, ні ў якім выпадку не павінны перашкаджаць транзіту беларускай прадукцыі ў трэція краіны цераз тэрыторыю Расіі. Таксама не павінна быць ніякіх прэтэнзій пры экспарце на расійскі рынак беларускіх тавараў і паслуг", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу адказных асоб у Беларусі, што да гэтага часу яшчэ існуе забарона з боку Расіі на пастаўкі прадукцыі амаль паўсотні беларускіх прадпрыемстваў, у асноўным харчовых: "Я вам павінен сказаць, што гэта і нашага ўрада віна. Мы проста лічым: падумаеш, нейкія дробныя прадпрыемствы... А гэтага проста ў прынцыпе быць не павінна. Гэта супярэчыць ідэалогіі нашых адносін (з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА)".

У час нарады Прэзідэнт чакае пачуць грунтоўныя адказы на ўсе акрэсленыя пытанні і прапановы, як дзейнічаць далей. "Пры гэтым нашы рашэнні павінны быць аператыўнымі і дасканала выверанымі, без усялякай валакіты", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі