Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2023

Лукашэнка: патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з Татарстанам каласальны

Лукашэнка: патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з Татарстанам каласальны
Фота з архiва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з Татарстанам каласальны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра, ад усёй душы рады вітаць вас у Беларусі, у Мінску. Вы сапраўдныя сябры беларускага народа. Я даўно з цікавасцю назіраю за развіццём вашага рэгіёна. Поспехі ўражваюць і натхняюць нас да яшчэ больш актыўнай работы з Казанню, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Акрамя таго, у нас склаліся вельмі дзелавыя, плённыя адносіны, а патэнцыял нашых сувязей каласальны".

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што заўсёды здзіўляўся таму, наколькі татарстанская зямля падобная да Беларусі. "Калі б не ведаў, што ты пралятаеш над Татарстанам, падумаў бы, што гэта адзін к аднаму прырода нашай Беларусі", - заявіў ён.

Нядаўна Татарстан наведала беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Бакі вызначылі канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва.

Амаль 50 працэнтаў тавараабароту паміж Мінскам і Казанню сёння забяспечваецца за кошт нафтахіміі. "Таму рост аб'ёмаў гандлю ў 2022 годзе на 5 працэнтаў з лішнім, да мільярда долараў, - гэта паказчык нядрэнны. Але ў поўнай меры не адлюстроўвае нашы магчымасці, - сказаў Прэзідэнт. - Наша нафтахімія - гэта толькі адзін напрамак. Таму правільна зрабілі, што, выпрацоўваючы план супрацоўніцтва, вы не абмяжоўваліся толькі нафтахіміяй".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бакам трэба чаго б гэта ні каштавала пашыраць наменклатуру ўзаемных паставак, пашыраць кааперацыю і ствараць сумесныя прадпрыемствы. "Калі ў вас будуць якія-небудзь інтарэсы, мы абавязкова будзем у гэтым напрамку працаваць, - запэўніў Прэзідэнт. - Вялікія магчымасці адкрывае сфера інфармацыйных тэхналогій і лічбавай эканомікі. Нашы магчымасці вы ведаеце. Калі мы тут скааперуемся разам з вамі, значыць, атрымаем таксама добры эфект на перспектыву".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў высокі ўзровень гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Татарстанам. Паводле яго слоў, высокі ўзровень інтарэсу жыхароў Татарстана да мерапрыемстваў у рамках Дзён культуры Беларусі ў 2022 годзе пацвярджае важнасць культурных абменаў, захавання традыцый нашых народаў і, вядома ж, агульнай гістарычнай памяці. Мы з вялікім задавальненнем у адказ прымем Дні культуры вашай рэспублікі ў нашай краіне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падзякаваў кіраўніку Татарстана за цёплы прыём і падтрымку беларускай каманды ў Казані на міжнародных "Гульнях Дружбы" ў мінулым годзе. "Мы ў даўгу не застанёмся", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы падагульніў, што пералік напрамкаў, па якіх бакі могуць супрацоўнічаць, не мае меж. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэты візіт дэлегацыі Татарстана будзе вельмі плённым і дасць магчымасць значна перасягнуць сённяшнія лічбы тавараабароту. "Тым больш магчымасці ў нас каласальныя", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі