Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2023

Лукашэнка паставіў задачу выбудаваць эфектыўную лагістыку ва ўсходнім напрамку

Лукашэнка паставіў задачу выбудаваць эфектыўную лагістыку ва ўсходнім напрамку
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу выбудаваць эфектыўную лагістыку ва ўсходнім напрамку. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках работы эканомікі за 2022 год і вырашэнні актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адна важнейшая задача для нашай адкрытай эканомікі - рост экспарту. Аб'ектыўна, нам пакуль не ўдалося паўнацэнна кампенсаваць усе страты. Як мне дакладваюць, на рынкі дружалюбных краін пераарыентавана прыкладна 80 працэнтаў. Так што сітуацыя не драматычная. Але. Усё, што недабралі ў у мінулым годзе, мы павінны папоўніць у гэтым, як і абяцалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На гэты час Беларусь значна нарасціла тавараабарот з галоўным стратэгічным партнёрам - Расіяй. Павялічаны пастаўкі ў фізічных аб'ёмах, гандаль мае высокую маржынальнасць. "Аднак і тут ёсць нявырашаныя праблемы. У прыватнасці, з праходжаннем прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А гэта ж наш экспарт у трэція краіны", - заўважыў Прэзідэнт.

На пляцоўцы ЕАЭС або па іншых каналах, але пытанні лагістыкі павінны быць вырашаны максімальна аператыўна і эфектыўна, паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што паспяховасць экспартнай стратэгіі залежыць непасрэдна ад наладжанай транспартнай работы.

"У 2023 годзе асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць развіццю перавозак праз марскія парты, прадоўжыць работу па выбудоўванні эфектыўных транспартна-лагістычных ланцужкоў ва ўсходнім напрамку. Нам патрэбны новыя маршруты для пашырэння гандлю, неабходна далейшае абнаўленне транспартнай інфраструктуры, - паставіў яшчэ адну задачу перад урадам Аляксандр Лукашэнка. - Сумесна з расійскімі калегамі трэба ўзмацніць работу па адмене дазвольнай сістэмы на ўсе віды аўтаперавозак грузаў і нерэгулярных перавозак пасажыраў. На працягу 2023 года даручаю забяспечыць доступ айчынных кампаній да выканання кабатажных перавозак на тэрыторыі Расіі. Усё, што трэба было ад мяне, зроблена. Трэба некалькі невялікіх крокаў, і гэта праблема будзе вырашана".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі