Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Чэр 2023

Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння

Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння
Фота з архiва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ нумар 171 "Аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння", якім карэкціруюцца асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзіных падыходаў у галіне цэнаўтварэння і ўстанаўленне найбольш празрыстага механізма фарміравання экспартных цэн на асобныя тавары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Так, унесены змяненні ва ўказ ад 5 снежня 2013 года нумар 550, якімі прадугледжана, што максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (замест раней устаноўленага доларавага эквіваленту).

З улікам існуючай практыкі па рэгуляванні цэн (тарыфаў) унесены змяненні ва ўказ ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".

Акрамя таго, прыпынена дзеянне падпункта 1.3.1 пункта 1 Дэкрэта нумар 6 ад 7 мая 2012 года, якім прадастаўлялася права камерцыйным арганізацыям, размешчаным у сельскай мясцовасці, рэалізоўваць на экспарт сухое абястлушчанае малако і масла без біржавых таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі