Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2023

Лукашэнка: неабходна мадэрнізацыя свінагадоўчых комплексаў па аналогіі з МТК

Лукашэнка: неабходна мадэрнізацыя свінагадоўчых комплексаў па аналогіі з МТК

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця свінагадоўлі заявіў аб неабходнасці правядзення ў краіне мадэрнізацыі свінагадоўчых комплексаў па аналогіі з малочнатаварнымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, як мы ўжо абмяркоўвалі, неабходна таксама мадэрнізацыя свінагадоўчых комплексаў, амаль 70 працэнтаў якіх пабудавана больш за 20 гадоў таму. Павінна быць канкрэтная праграма прывядзення ў парадак гэтых комплексаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што многія з іх зношаны, устарэлі маральна і фізічна.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час па яго даручэнні ў асобных гаспадарках былі пабудаваны сярэднія па памерах свінагадоўчыя комплексы (прыкладна на 24 тыс. галоў), якія сябе добра зарэкамендавалі. "Што перашкаджае далей працаваць (па такой жа схеме. - Заўвага БЕЛТА)?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на тэме забеспячэння біялагічнай абароны свінагадоўчых комплексаў, што, паводле яго слоў, з'яўляецца пытаннем дзяржаўнай важнасці. "Прашу мець на ўвазе: тое, што мы гераічна арганізуем уборку, дапамагаем сельскай гаспадарцы тэхнікай, угнаеннямі і іншымі фінансавымі сродкамі, - гэта справа аграрнага бізнесу, як модна цяпер гаварыць. Гэта справа губернатараў, старшынь райвыканкамаў, кіраўнікоў гаспадарак. А вось забеспячэнне парадку, біялагічная абарона - тут з нашага, дзяржаўнага, боку павінен быць вельмі строгі кантроль. Як за ўрадлівасцю глебы. Меліярацыя, урадлівасць глеб, дарогі і іншае - гэта дзяржаўныя пытанні, за якія мы павінны адказваць. Таму тэма біялагічнай абароны комплексаў, парадку на комплексе - пытанне дзяржаўнай важнасці", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Давайце падумаем аб цэнтралізаванай праграме рэканструкцыі нашых свінагадоўчых комплексаў і будаўніцтве новых. Па аналогіі з малочнатаварнымі комплексамі", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён папярэдзіў аб важнасці адказнага стаўлення да справы і захавання элементарных норм, інакш ніякая мадэрнізацыя не дапаможа. "Таму сёння нам неабходна прыняць рашэнні, якія забяспечваюць устойлівае развіццё свінагаліны. І рашэнні, як мне бачыцца, тут патрэбны нестандартныя, але прафесійныя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі