Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Кст 2023

Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту

Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Аб гэтым стала вядома ў час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведны ўказ аб стварэнні камісіі павінен быць падпісаны ў бліжэйшы час. Як дакладна яна будзе называцца, пакуль невядома, але ўзначаліць яе Дзмітрый Крутой.

"Прапісвайце сабе нармальныя ва ўказе паўнамоцтвы, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Вядома, гэта будзе нагрузка на той апарат, які ў вас існуе. Нічога, ты як новы чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаны або якія могуць выканаць большы аб'ём работы. Але і тут міністраў, апарат урада - трэба задзейнічаць усіх, каго вы палічыце патрэбным".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладваць яму непасрэдна, калі ў рабоце камісіі будуць узнікаць якія-небудзь пытанні. "Ваша справа, як вы будзеце планаваць гэту работу. Калі да мяне будуць звяртацца людзі, яны адразу ж пойдуць да вас. А вы там збірайцеся разам і абмяркоўвайце. У вас у характары калегіяльнасць прысутнічае, я думаю, што і адказнасць у вас прысутнічае. Непасрэдна дакладвайце, гаварыце, што трэба будзе зрабіць", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы выстаялі. Цяпер трэба паднімацца з калень. Санкцыі, не санкцыі - увесь свет і мінеральныя ўгнаенні гатовы купляць, і нафтапрадукты. Нават у Расіі дэфіцыт. І гэтак далей. Таму няма такіх тавараў у Беларусі, якія мы не можам прадаць. Проста трэба варушыцца. Вы, ваша камісія адказныя за асабліва важныя групы тавараў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як расказаў журналістам Дзмітрый Крутой, Прэзідэнт патрабуе, каб гэта камісія не ўмешвалася ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў, а была своеасаблівым галіновым органам і ўносіла прапановы па фундаментальных пытаннях.
 
"Напрыклад, па пытаннях лагістыкі або чыгуначных тарыфаў. Гэта значыць, па тых рэчах, якія дырэктар нашага прадпрыемства не зможа самастойна вырашыць у Расіі, дзе, магчыма, патрабуецца ўмяшанне прэм'ер-міністра або прэзідэнцкі ўзровень", - растлумачыў пасол.
 
Камісія ў першую чаргу будзе працаваць з важнейшымі групамі тавараў. Кіраўнік дзяржавы даручыў вызначыць 75 галоўных пазіцый.

Адказваючы на пытанне, ці будзе займацца камісія экспартам толькі ў Расію або экспартам наогул, пасол адзначыў: "У першую чаргу, вядома, экспартам у Расію".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі