Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2022

Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуда ў Мінску

Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуда ў Мінску

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуда ў Мінску. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання гандлёвага цэнтра "Сталіца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры "Сталіца" цяпер практычна не засталося - яны ўсе запоўнены, і пераважна айчыннымі брэндамі. Прадстаўлены шырокі асартымент тавараў нацыянальных вытворцаў: адзення і абутку, сувеніраў, дамашняга тэкстылю, посуду, аксесуараў, харчовых тавараў, мэблі і шмат іншага.

"Тое, што зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб'екта беларускі гандлёвы цэнтр - гэта ўжо добра", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы. Такі ж аб'ект Прэзідэнт даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда "Магніт Мінска" на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З таго часу работы так і не былі завершаны.

"Трэба стварыць такі ж, па гэтым прынцыпе, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі - ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё. Таму там павінен быць такі ж гандлёвы цэнтр".

Работы на месцы даўгабуда Прэзідэнт даручыў пачаць у бліжэйшы час, не зацягваць гэты працэс.

"Трэба выбудоўваць палітыку так, каб прыярытэт быў беларускаму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі