Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2022

Лукашэнка: Беларусь будзе будаваць свой порт пад Санкт-Пецярбургам

Лукашэнка: Беларусь будзе будаваць свой порт пад Санкт-Пецярбургам

18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе будаваць свой порт пад Санкт-Пецярбургам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Маскве з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўдзячны Уладзіміру Уладзіміравічу за тое, што ён непасрэдна аддаў каманды, як я папрасіў. Нам патрэбны порт. У парушэнне міжнародных пагадненняў нам закрылі тыя дарогі і шляхі, парты, дзе мы працавалі. А гэта нельга: калі дзяржава не мае выхаду да мора, ніхто не мае права закрыць гэты шлях, калі ты маеш выхад да мора. Гэта парушэнне. Прэзідэнт Расіі аддаў распараджэнне (я яго папрасіў, каб дапамаглі нам расіяне: не было валакіты, бюракратыі; справа не ў грашах, грошы на гэта ёсць), каб мы пад Піцерам маглі пабудаваць свой порт і перавальваць мільёны тон грузаў там, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пры мне былі аддадзены распараджэнні, каб неадкладна гэта будаўніцтва пачалося".

"І мы будзем грузіць на працягу года-паўтара (не ведаю, колькі: пасол займаўся гэтым пытаннем) там гэтыя мільёны тон грузаў. Але ўжо калі мы пойдзем з Украіны, Літвы, якая на 30 працэнтаў фарміравала свой бюджэт за кошт нашага транзіту, мы туды не вернемся. Таму мы выстаім", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт перакананы, што Захад і ў далейшым будзе ўсяляк спрабаваць націскаць на Беларусь і Расію, шукаць прычыну для развязвання эканамічнай вайны. "Якая б ні была сітуацыя, санкцыі - гэта і момант магчымасцей. І галоўнае - гэта імпартазамяшчэнне. Мы ўсё роўна выйдзем з гэтай сітуацыі нават па самых адчувальных для нас, беларусаў і, перш за ўсё, расіян, самых сучасных і сур'ёзных тэхналогіях. Мы ўмеем рабіць усё", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі