Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2023

Лукашэнка абмеркаваў з Галаватым сітуацыю на "Беларуськаліі"

Лукашэнка абмеркаваў з Галаватым сітуацыю на

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Салігорску правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам "Беларуськалія" Іванам Галаватым, абмеркаваўшы з ім сітуацыю на прадпрыемстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гавораць журналісты, краіна цябе даўно не бачыла. Я хачу, каб ты мне далажыў па сітуацыі на прадпрыемстве. Удваіх, шчыра, не баючыся, хоць ты чалавек не пужлівы, але тым не менш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы спытаў, з якімі праблемамі цяпер сутыкаецца "Беларуськалій" і як ідзе работа па асваенні партовых магутнасцей у Расіі. "Як мы там разгортваемся? Што нам трэба яшчэ зрабіць? - пацікавіўся Прэзідэнт. - А галоўнае пытанне - як ты сябе адчуваеш пры гэтым жудасным санкцыйным націску, які наваліўся на прадпрыемства?"

Як далажыў Іван Галаваты, сёння магутнасці прадпрыемства загружаны на 80 працэнтаў. Гэта, паводле яго слоў, значна вышэй нават у параўнанні з пачаткам года. "Ваша даручэнне па вытворчасці і рэалізацыі на экспарт не менш як 8 мільёнаў тон будзе выканана. Гэта ўжо праглядаецца па выніках 9 месяцаў", - заявіў кіраўнік "Беларуськалія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі