Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2023

Лукашэнка аб сумесным з Расіяй выпуску самалётаў: гэта праект, арыентаваны ў будучыню

Лукашэнка аб сумесным з Расіяй выпуску самалётаў: гэта праект, арыентаваны ў будучыню
Фота з архiва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся папрацаваць над сумесным выпускам самалётаў для рэгіянальных перавозак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксеем Рускіх, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва з Ульянаўскай вобласцю, кіраўнік дзяржавы прапанаваў сумесна задзейнічаць тую сур'ёзную вытворчую базу, якая дасталася Беларусі ад СССР, для выпуску рознай тэхнікі - ад сельскагаспадарчых машын да неабходнай для рамонту самалётаў. "Мы гэту базу захавалі, прымножылі. Сёння мы сумесна можам яе выкарыстоўваць. Аб гэтым мы з Прэзідэнтам Пуціным дамовіліся", - адзначыў ён.

Важнейшым напрамкам у плане тэхнічнага прагрэсу, укаранення ў вытворчасць апошніх навуковых распрацовак Аляксандр Лукашэнка назваў авіябудаванне.

На мінулым тыдні гэта тэма абмяркоўвалася лідарамі Беларусі і Расіі. "Дамовіліся папрацаваць над сумесным выпускам самалётаў для рэгіянальных перавозак. У нас для гэтага ёсць адпаведныя кампетэнцыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б ведаць, якія вы бачыце магчымасці?"

"Гэта праект, арыентаваны ў будучыню, не на адзін год. Капіталаўкладанні чакаюцца значныя, але і станоўчы эфект каласальны", - акцэнтаваў увагу Прэзідэнт. Ён заўважыў, што асобныя кампаненты для гэтай галіны Беларусь ужо вырабляе, і заявіў аб гатоўнасці нашай краіны пашыраць наменклатуру прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі