Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2023

Лукашэнка аб прадаўжэнні мадэрнізацыі аб'ектаў у АПК: нам патрэбны не фермы, а малочнатаварныя комплексы

Лукашэнка аб прадаўжэнні мадэрнізацыі аб'ектаў у АПК: нам патрэбны не фермы, а малочнатаварныя комплексы

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб'ектаў неабходна прадаўжаць, і за бліжэйшыя гады ў кожнай вобласці павінна быць пабудавана або рэканструявана па 10 малочнатаварных комплексаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мадэрнізацыю галіны ўкладзены каласальныя інвестыцыі, нагадаў Прэзідэнт. Палавіна ўсіх малочнатаварных ферм (1600) аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, там размешчана больш за 65 працэнтаў дойнага статка і атрымліваецца больш як 70 працэнтаў малака.

"Значыць, падцягваць да такога ўзроўню будзем і астатніх, як бы яны ні ўпіраліся. Мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб'ектаў неабходна прадаўжаць. У гэтых мэтах прыняты ўказ аб будаўніцтве (рэканструкцыі) у 2023-2024 гадах па 10 малочнатаварных комплексаў у кожнай вобласці", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, трэба рухацца да таго, каб поўнасцю перайсці ад ферм да сучасных малочнатаварных комплексаў. "Нам фермы не патрэбны. Нам патрэбны малочнатаварныя комплексы, дзе ў палацы стаіць карова, мы атрымліваем чыстае малако і дзяцей можам карміць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Звярнуўшыся да старшынь аблвыканкамаў, Прэзідэнт падкрэсліў: "З сённяшняга дня будзем лічыць, што гэтыя новыя малочнатаварныя фермы - вашы асабістыя інвестыцыйныя праекты. Паглядзім на аддачу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі