Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2023

Крутой і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ абмеркавалі энергарынкі, адзіную прамысловую і транспартную палітыку

Крутой і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ абмеркавалі энергарынкі, адзіную прамысловую і транспартную палітыку
Фота з архiва

15 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 15 жніўня сустрэўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Козакам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Бакі абмяняліся думкамі па шырокаму колу пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Спыніліся на актуальных тэмах унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага парадку дня дзвюх краін", - сказалі ў прэс-службе.

Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі стану двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Адзначылі неабходнасць больш хуткага дасягнення адной з галоўных мэт саюзнага будаўніцтва - стварэння аднолькавых умоў гаспадарання для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, - падкрэслілі ў пасольстве. - Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях аб'яднаных энергетычных рынкаў, фарміравання адзінай прамысловай і аграрнай палітыкі, уніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку, забеспячэння аднолькавага доступу да дзяржаўных закупак. У кантэксце пытання аб фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі закранулі тэму ўзаемнага прызнання тэхналагічных аперацый. Спыніліся на ходзе работы па ўзаемным прызнанні электронных лічбавых подпісаў у Беларусі і Расіі. Падкрэслілі важнасць у цяперашніх умовах эфектыўнага ўзаемадзеяння ў галіне транспарту і лагістыкі".

Дзмітрый Крутой і Дзмітрый Козак абмеркавалі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і сумесных дзеянняў у гэтай сферы. "У прыватнасці, закранулі вынікі пашыранай нарады з удзелам кіраўнікоў расійскіх і беларускіх маладзёжных аб'яднанняў, маладзёжных "крылаў" палітычных партый і прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі