Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2023

Кіраўнік БЕЛАЗа: газавымі самазваламі зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі

Кіраўнік БЕЛАЗа: газавымі самазваламі зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі
Фота БЕЛАЗ

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Газавымі самазваламі БЕЛАЗ зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Нікіфаровіч у час XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Мы актыўна працуем над праектамі па стварэнні кар'ерных самазвалаў на газе ў двух напрамках: манапаліўныя машыны, якія працуюць на звадкаваным або кампрыміраваным прыродным газе, і біяпаліўныя самазвалы, што эксплуатуюцца ў газадызельным рэжыме", - адзначыў Сяргей Нікіфаровіч, расказваючы аб развіцці мадэльнага рада газаматорнай кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ грузападымальнасцю ад 30 да 136 т.

Больш як тры гады таму прадпрыемства вырабіла свае першыя 30- і 45-тонныя газавыя самазвалы, якія ў рэальных умовах горназдабычы даказалі сваю надзейнасць і эфектыўнасць: выкіды шкодных рэчываў у атмасферу знізіліся да 10 разоў, а затраты на паліва - амаль у два разы ў параўнанні з дызельнымі аналагамі.

Таксама гендырэктар падрабязна спыніўся на асноўных характарыстыках і перавагах топавай навінкі кампаніі - 90-тоннага самазвала на звадкаваным прыродным газе (ЗПГ) БЕЛАЗ-7558Н. "Газавы рухавік самазвала да 35 працэнтаў больш эканамічны, чым яго дызельны аналаг і больш экалагічны за стандартны дызельны матор. З улікам пастаяннага росту цаны дызпаліва пры стабільным кошце ЗПГ, эканомія пры эксплуатацыі БЕЛАЗ-7558Н можа дасягаць 10 млн расійскіх рублёў на адзінку тэхнікі ў год, - падкрэсліў Сяргей Нікіфаровіч. - У наступным годзе мы плануем выпусціць аналагічны самазвал і ў сегменце грузападымальнасці 130-136 т. Тут эканамічны эфект ад укаранення рухавікоў на ЗПГ яшчэ больш істотны- каля 25 млн расійскіх рублёў на адзінку тэхнікі ў год".

Вопыт паказвае, што кар'ерныя самазвалы на газаматорным паліве абыходзяцца ў эксплуатацыі значна танней за дызельныя аналагі, а значыць, павышаюць рэнтабельнасць вытворчасці. Іншымі важнымі перавагамі з'яўляюцца павелічэнне тэрміну эксплуатацыі газавага матора, а таксама зручнасць "газіфікацыі" сканцэнтраваных у адным месцы самазвалаў, абслугоўваць якія можа адна заправачная станцыя. Яшчэ адзін несумненны плюс - гэта экалагічнасць такой тэхнікі, што дае магчымасць істотна скараціць шкодныя выкіды ў атмасферу.

"Ужо сёння мы бачым цікавасць з боку спажыўцоў да кар'ернай тэхнікі на газе, - адзначыў генеральны дырэктар БЕЛАЗа. - Газавымі самазваламі зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі. На наш погляд, асабліва выгадным і эфектыўным выкарыстанне тэхнікі на ЗПГ можа стаць для паўночных рэгіёнаў. Сабекошт вытворчасці газу ў якасці маторнага паліва там істотна ніжэйшы, чым расходы на дастаўку дызельнага паліва. Зрэшты, упэўнены, што і ў іншых расійскіх рэгіёнах цікавасць да тэхнікі на газе будзе расці адначасова з развіццём адпаведнай інфраструктуры, якая зробіць газавае паліва больш даступным і эканамічна рэнтабельным для здабыўных кампаній".

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі