Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2023

Казахстан зацікаўлены ў развіцці прамкааперацыі з Беларуссю, намечана шэсць значных праектаў

Казахстан зацікаўлены ў развіцці прамкааперацыі з Беларуссю, намечана шэсць значных праектаў
Фота з архiва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан зацікаўлены ў развіцці прамысловай кааперацыі з Беларуссю, намечана шэсць значных праектаў па лакалізацыі вытворчасці. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў, які ўручыў даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў, што стратэгія ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва нязменная ўжо шмат гадоў: "Адносіны стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі і ўмацаванне дружбы паміж народамі".

Да ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Ерлан Байжанаў у якасці пасла ўжо ездзіў у сталіцу Казахстана Астану, калі там нядаўна знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. "Якраз удзельнічаў у перагаворах. Па сутнасці, два прэм'ер-міністры на эканамічным трэку распісалі мне ўсю праграму работы тут. Гэта рост прамысловай кааперацыі, узаемных інвестыцый, гандлю, адкрыццё сумесных вытворчасцей, пашырэнне сеткі беларускіх магазінаў у Казахстане. Беларуская прадукцыя карыстаецца попытам. Таму вітаем прагрэс на ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва", - сказаў пасол.

Ён пацвердзіў, што патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва вельмі вялікі, і ў бягучым годзе адзначаецца істотны рост узаемнага тавараабароту. За 7 месяцаў 2023 года ён склаў $700 млн і па выніках года, хутчэй за ўсё, істотна перавысіць адзнаку ў памеры $1 млрд.

"Праведзеныя ў Астане перагаворы нацэлены ў тым ліку на рост тавараабароту. Але не толькі. Самае галоўнае, у чым зацікаўлены Казахстан, гэта прамысловая кааперацыя - прагрэсіўныя, тэхналагічна развітыя беларускія кампаніі. Асабліва ў машынабудаванні. Яны ў Казахстане атрымліваюць зялёнае святло. Намечана яшчэ шэсць значных праектаў па лакалізацыі вытворчасці. У гэтым наш галоўны інтарэс - у інвестыцыйнай сферы. Гэта будзе прыносіць плён у тым ліку і ў гандлёвых адносінах", - дадаў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі