Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2023

Каранкевіч расказаў аб завяршальным этапе будаўніцтва БелАЭС

Каранкевіч расказаў аб завяршальным этапе будаўніцтва БелАЭС

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч расказаў аб завяршальным этапе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Адпаведныя тлумачэнні ён даў у гутарцы з журналістамі пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб завяршэнні будаўніцтва БелАЭС, павышэнні даступнасці электраэнергіі для ацяплення жылых дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі знаходзіцца на завяршальным этапе", - сказаў кіраўнік Мінэнерга. Уведзены ў эксплуатацыю і ўжо адпрацаваў два рэгламентныя цыклы першы энергаблок, з 6 кастрычніка гэтага года ён выведзены на другі планава-папераджальны рамонт.

На другім энергаблоку 14 кастрычніка гэтага года былі поўнасцю завершаны ўсе рэгламентныя тэхнічныя мерапрыемствы па ўводзе яго ў эксплуатацыю. Блок на працягу 15 сутак адпрацаваў на намінальнай магутнасці, пацвердзіў свае характарыстыкі і праектныя паказчыкі і цяпер таксама знаходзіцца ў рабоце.

"З моманту ўключэння першага энергаблока ў сетку станцыяй ужо згенерыравана 20,6 млрд кілават-гадзін электраэнергіі, што дазволіла разлікова замясціць 5,5 млрд куб.м прыроднага газу і знізіць выкіды парніковага газу ў атмасферу - разлікова больш за 9 млн т", - удакладніў Віктар Каранкевіч.

"Цяпер урадам створана прыёмачная камісія на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Пятром Пархомчыкам, - дадаў ён. - 24 кастрычніка ўжо атрымана ліцэнзія МНС на эксплуатацыю другога энергаблока. Вядзецца работа па атрыманні неабходных станоўчых заключэнняў наглядных органаў. У бліжэйшы час рыхтуецца перадача ўсіх неабходных дакументаў для прыняцця адпаведнага рашэння прыёмачнай камісіі".

Міністр звярнуў увагу, што будаўніцтва АЭС надало магутны імпульс развіццю іншых сумежных галін, пашырэнню прымянення электраэнергіі. Гэта, у прыватнасці, і развіццё электрамабіляў, электразараднай інфраструктуры. У Шклоўскім раёне і Жодзіне, напрыклад, будзе рэалізаваны пілотны праект па пераводзе грамадскага транспарту з рухавікоў унутранага згарання на электробусы.

Для насельніцтва істотна пашырыліся магчымасці выкарыстання электраэнергіі для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння. З боку дзяржавы для гэтага прыняты шэраг мер стымулюючага характару, у першую чаргу тарыфы і магчымасць пакрыцця часткі расходаў грамадзян на набыццё электраацяпляльнага абсталявання або правядзенне ўнутрыдамавых работ для выкарыстання электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

У выніку за 9 месяцаў 2023 года аб'ём спажывання электраэнергіі па краіне павялічыўся на 1,8 млрд кілават-гадзін электраэнергіі і склаў 29,8 млрд. Спажыванне электраэнергіі для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння сярод насельніцтва склала больш за 400 млн кілават-гадзін, рост - 1,3 раза да адпаведнага перыяду мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі