Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2022

Камунальны трактар "Універсал" стварылі ММЗ і Чэбаксарскі завод сілавых агрэгатаў

Камунальны трактар
Фота з архiва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод і Чэбаксарскі завод сілавых агрэгатаў стварылі расійска-беларускі трактар, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ММЗ.

"Навінка мае назву трактар "Універсал". Мадэль гэтага манеўранага трактара будзе выкарыстоўвацца ў месцах з абмежаванымі ўмовамі перамяшчэння для спецыфічных работ камунальных службаў і сельскай гаспадаркі. Новую тэхніку плануюць выкарыстоўваць у цяпліцах і гарадской гаспадарцы", - расказалі ў прэс-службе.

Супрацоўніцтва ММЗ і ЧЗСА пачалося ў маі 2020 года. Расійскі партнёр набываў беларускія рухавікі Д-243-1644 для ўстаноўкі на вілачны пагрузчык.

Чэбаксарскі завод спецыялізуецца на вытворчасці хадавых сістэм для прамысловых трактароў цяжкага класа, вузлоў і камплектуючых для дарожна-будаўнічай тэхнікі, сельскагаспадарчых і лясных трактароў. З 2021 года прадпрыемства арганізавала вытворчасць і асвоіла выпуск вілачных пагрузчыкаў і камунальнай тэхнікі.

"На новы трактар "Універсал" устаноўлены трохцыліндравы рухавік MMZ-3LD магутнасцю 35 к.с. Унікальнасць машыны заключаецца ў магчымасці прымянення шырокай лінейкі навяснога абсталявання. Акрамя таго, у адрозненне ад канкурэнтаў гэта машына мае малы радыус развароту, які складае ўсяго 3,5 м", - адзначылі ў прэс-службе ММЗ.

Пастаўкі рухавікоў Мінскага маторнага завода ў Чувашыю да канца года павялічацца.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаюць больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі