Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Лют 2023

Калуга гатова прадаставіць Беларусі свой мультымадальны чыгуначны тэрмінал для дастаўкі грузаў з Беларусі ў парты Кітая

Калуга гатова прадаставіць Беларусі свой мультымадальны чыгуначны тэрмінал для дастаўкі грузаў з Беларусі ў парты Кітая
Фота з архiва

10 лютага, Калуга /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калужская вобласць гатова прадаставіць Беларусі свой мультымадальны чыгуначны тэрмінал для дастаўкі грузаў з Беларусі ў Кітай. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога з намеснікам губернатара Калужскай вобласці Уладзімірам Пацёмкіным, якая адбылася 10 лютага на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны вытворча-прамысловага тыпу "Калуга", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вялікі мультымадальны чыгуначны тэрмінал, або як яго называюць у Калужскай вобласці - грузавая вёска, размешчаны на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Ворсіна". Паводле слоў кіраўніцтва парка, кантэйнерныя паязды з тэрмінала могуць дастаўляць грузы да вялікіх партоў Кітая ўсяго за 14 дзён.

Дзмітрый Крутой выказаў зацікаўленасць у такой лагістыцы для тавараў і грузаў беларускіх вытворцаў. Ён заявіў, што ўсе дэталі будуць грунтоўна прапрацаваны ў бліжэйшы час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі