Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2022

Качанава: у гэтым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі набывае асаблівае значэнне

Качанава: у гэтым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі набывае асаблівае значэнне

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пад старшынствам спікера Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння пачынаем работу над падрыхтоўкай важнага мерапрыемства - Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што праходзіць штогод па чарзе ў Расіі і Беларусі. У бягучым годзе гэта дзявяты форум. Сёння на пасяджэнне запрошаны члены арганізацыйнага камітэта, у студыях у нас - губернатары і старшыні абласных Саветаў дэпутатаў, таму што мы ўсе разам працавалі над падрыхтоўкай форуму. І сёння мы праводзім першае пасяджэнне нашага арганізацыйнага камітэта", - сказала Наталля Качанава.

Спікер нагадала, што пачатак форуму рэгіёнаў быў пакладзены ў 2014 годзе. "Першы форум праходзіў па ініцыятыве Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі. У бягучым годзе форум прымае наша краіна. Мы ўжо запланавалі, што ён пройдзе ў Гродне. Тэрміны вызначаны - 23-24 чэрвеня. Нягледзячы на тое што мы ўпершыню праводзім пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, мы з Саветам Федэрацыі ўжо адпрацавалі шэраг пытанняў. Гэта месца, дата правядзення і тая тэматыка, якая вызначана, - адзначыла яна. - Тэматыка гэтага форуму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве".

Наталля Качанава падкрэсліла, што форум - гэта вяршыня той работы, якая праводзілася на працягу года. "Для нас вельмі важныя падпісаныя кантракты, тыя дагаворы аб супрацоўніцтве, якія заключаюцца паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі. Нам важны тыя пытанні, якая вызначаюць далейшую стратэгію развіцця па тым ці іншым напрамку. У мінулым годзе, вы ведаеце, гэта былі інавацыі, навука. І мы задалі такі сур'ёзны тон гэтай тэматыцы, - расказала яна. - Як правіла, у першы дзень форуму мы працуем па секцыях. Яны таксама вызначаны. Напярэдадні форуму будзе праходзіць важнае мерапрыемства "Поезд Памяці". Моладзь Расіі і Беларусі будзе прымаць удзел у ім. Мы хочам іх інтэграваць. Думаю, што гэта ў нас атрымаецца".

Спікер выказала ўпэўненасць, што вобласці ўжо працуюць па тых кантрактах, якія павінны быць заключаны на палях форуму. "Акрамя таго, вы ведаеце, што на Вышэйшым дзяржсавеце кіраўнікамі нашых дзяржаў былі падпісаны 28 дарожных карт нашага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўзялі на сябе адказнасць за далейшую рэалізацыю гэтых праграм", - адзначыла яна.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, у бягучым годзе форум рэгіёнаў набывае асаблівае значэнне. "Калі ў адносінах да нашай краіны і Расіі наўмысна дзень пры дні ўводзяцца нейкія новыя абмежаванні, санкцыі, мы павінны разумець, што гэта, як сказалі кіраўнікі нашых краін, яшчэ і час нашых магчымасцей. Будзем працаваць так, каб нашы людзі не адчулі тых абмежаванняў, якія ўводзяцца сёння з боку Захаду. Таму ў нас ёсць такое выдатнае мерапрыемства, дзе мы можам прагаварыць і гэтыя пытанні, - дадала Наталля Качанава. - І яшчэ адзін момант. Гэта яшчэ адна добрая пляцоўка, дзе мы можам абмяняцца думкамі, падзяліцца, выказаць свае прапановы. Таму я прашу вас усіх актыўна ўключыцца ў работу. Думаю, што ў бягучым годзе ў нас і сума падпісаных кантрактаў і дагавораў павінна быць значна большая. І наша супрацоўніцтва, яшчэ раз паўтаруся, пасля падпісання на Вышэйшым дзяржсавеце саюзных праграм пераходзіць, я сказала б, на новы ўзровень. Таму мы павінны ўсё гэта ўлічваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі