19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ядзернае паліва для другога энергаблока даставілі на БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"19 красавіка на пляцоўку БелАЭС прыбыў склад з цеплавыдзяляльнымі зборкамі са свежым ядзерным палівам для другога энергаблока. У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам спецыялісты БелАЭС сумесна з генеральным падрадчыкам АТ ІК "АБЭ" забяспечаць прыёмку паліва, а таксама правядзенне яго ўваходнага кантролю", - расказалі ў прэс-службе.
Да пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока цеплавыдзяляльныя зборкі будуць захоўвацца ў сховішчы свежага ядзернага паліва.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.