Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2023

"Гэта добрыя грашовыя культуры". Лукашэнка пазітыўна ацаніў перспектывы вырошчвання азімых ячменю і рапсу

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным вырошчванне азімых ячменю і рапсу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тлумачачы, у чым перавагі азімага ячменю для сельскай гаспадаркі Беларусі, Прэзідэнт падкрэсліў, што ніхто не настойвае на штучным насаджэнні гэтай культуры па ўсёй краіне, таму не трэба праводзіць паралелі з распаўсюджваннем кукурузы ў савецкі час пры Мікіце Хрушчове.

"Падкрэсліваю: азімы ячмень - гэта не мая вынаходка, мы яго вырошчвалі даўно, але па астаткавым прынцыпе. Мы ніколі не ўдзялялі гэтай культуры асаблівай увагі, а ёй трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу, калі вырашылі яе вырошчваць", - заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што ў мінулым і ў гэтым годзе азімы ячмень перажыў складаную сітуацыю. "Гэта капрызная культура, яна добрая там, дзе захоўваюцца тэхналогіі (у прынцыпе, як і любая іншая культура, але азімы ячмень - перш за ўсё), - сказаў Прэзідэнт. - Азімаму ячменю, я лічу, быць. Ён перажыў катастрофы мінулага і гэтага года і даў нядрэнны ўраджай". На асобных палях у Беларусі яго ўраджайнасць дасягае 70-100 ц/га.

Важным фактарам на карысць вырошчвання гэтай культуры з'яўляецца і ранні тэрмін яе ўборкі - да пачатку масавай уборачнай кампаніі, што дае магчымасць загадзя абкатаць тэхніку, падрыхтаваць механізатараў і іншы персанал. "Але трэба жалезнае захаванне тэхналогій і адпаведны падбор палёў", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Пазітыўна ацаніў Аляксандр Лукашэнка і перспектывы вырошчвання рапсу: "Гэта добрая грашовая культура, і ёю трэба займацца. Як азімы ячмень, так і рапс, асабліва азімы, яны патрабуюць строгага захавання тэхналогій". Нават пры ўраджайнасці 35 ц/га азімы рапс дае вельмі добры даход. "Кітайцы просяць павялічыць пастаўкі ім рапсавага алею. Ды і еўрапейцы, якімі б санкцыі ні былі, з задавальненнем будуць браць у вас гэты алей. І трэба памалу наша насельніцтва прывучаць да рапсавага алею. Ён абсалютна не горшы, чым сланечнікавы, а па многіх паказчыках - нават лепшы", - сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым ён падкрэсліў, што ні ў якім разе не настойвае на неабходнасці паўсюднага вырошчвання гэтых культур, мэтазгоднасць гэтага павінна ацэньвацца на месцах. "Не трэба націскаць, што Прэзідэнт гаворыць пра азімы ячмень і давайце будзем вырошчваць, як некалі Мікіта Сяргеевіч патрабаваў вырошчваць кукурузу. Хоць ён меў рацыю. Нават у нас, у Беларусі. Вазьміце гэты год - калі б не было кукурузы, нам было б вельмі цяжка. Пры ўсёй засусе кукуруза па ўсіх палях дае добры вынік. Таму не трэба сёння кідаць кукурузнымі пачаткамі ў бок чалавека, якога ўжо няма і які меў рацыю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі