Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2023

ГЭС Беларусі ў 2022 годзе выпрацавалі больш за 370 млн кВт.гадз электраэнергіі

ГЭС Беларусі ў 2022 годзе выпрацавалі больш за 370 млн кВт.гадз электраэнергіі
Фота з архiва

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ГЭС Беларусі ў мінулым годзе выпрацавалі больш за 370 млн кВт.гадз электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. Прыкладна столькі ж было выпрацавана гідраэлектрастанцыямі ў 2021 годзе.

Усяго ў Беларусі 52 гідраэлектрастанцыі. Іх устаноўленая электрычная магутнасць - 96,2 МВт. Буйнейшыя - Віцебская і Полацкая ГЭС. У мінулым годзе імі сумарна выпрацавана 236 млн кВт.гадз электраэнергіі, што дало магчымасць сэканоміць звыш 75 тыс. т умоўнага паліва.

Разам з ГЭС у Беларусі развіваюцца сонечная і ветраэнергетыка. У цэлым магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне за апошнія дзевяць гадоў вырасла больш як у шэсць разоў - з 93 МВт да 608 МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі