Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2023

Галоўчанка: разлічваем выйсці на стратэгічнае рашэнне па перавалцы грузаў праз парты Мурманскай вобласці

Галоўчанка: разлічваем выйсці на стратэгічнае рашэнне па перавалцы грузаў праз парты Мурманскай вобласці

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок разлічвае выйсці на стратэгічнае рашэнне па перавалцы экспартных грузаў праз парты Мурманскай вобласці. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадметна прапрацоўваюцца пытанні выкарыстання паўночнага напрамку для перавалкі беларускіх экспартных грузаў праз інфраструктуру Мурманскай вобласці. У ходзе візіту ў Мурманск мы маем намер выйсці на нейкае фінальнае стратэгічнае рашэнне. Падрыхтоўчая работа была праведзена, вялікія аб'ёмы інфармацыі сабраны па розных варыянтах. Калі стратэгічнае рашэнне будзе прынята, трэба будзе аператыўна адпрацаваць яго з пункту гледжання ўзаемадзеяння юрыдычных асоб і фінансава-эканамічных пытанняў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што рашэнне яшчэ адпрацоўваецца, супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы ідзе сваім ходам. "У мінулым годзе аб'ёмы перавалкі нашых грузаў праз Мурманск склалі крыху больш за 30 тыс. т, а па выніках чатырох месяцаў гэтага года перасягнулі 95 тыс. т", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі