Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2022

Галоўчанка: экспарт ІТ-паслуг з Беларусі ў 2021 годзе павялічыўся амаль на трэць

Галоўчанка: экспарт ІТ-паслуг з Беларусі ў 2021 годзе павялічыўся амаль на трэць

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт IT-паслуг з Беларусі ў 2021 годзе павялічыўся амаль на трэць. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю літоўскаму выданню Vakaro Zinios, паведамляе БЕЛТА.

"Пасля падзей 2020 года ў Беларусі з боку літоўскіх улад былі заклікі беларускаму бізнесу пераязджаць для работы ў Літву. У асноўным гэта было таргетавана на прадстаўнікоў IT-сектара, нібы нейкія асабліва прывабныя ўмовы ім стварылі для лёгкай рэлакацыі. Магчыма, нехта і пераехаў працаваць, не выключаю, у нас адкрытая краіна. З другога боку, за 2021 год беларускі IT-сектар прырос больш як на 100 новых кампаній, якія зарэгістраваліся ў Парку высокіх тэхналогій. Экспарт IT-паслуг з Беларусі павялічыўся практычна на трэць. Таму нават калі нейкія кампаніі выехалі, нехта вярнуўся назад, прыехаў з іншых краін", - сказаў Раман Галоўчанка.

Што датычыцца літоўскага бізнесу ў Беларусі, прэм'ер-міністр адзначыў, што ён адчувае сябе тут выдатна. "У нас усяго зарэгістравана 6,5 тыс. прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, з іх літоўскіх - 545. Гэта 8,4 працэнта ў агульнай колькасці, прыкладна дзесяцігоддзе трымаецца на гэтым узроўні, - паведаміў Раман Галоўчанка. - Што датычыцца замежных інвестыцый з Літвы ў Беларусь, за студзень - верасень мінулага года яны склалі $195 млн. Доля літоўскіх інвестыцый (у агульным аб'ёме замежных інвестыцый) у нашу краіну павялічылася ў мінулым годзе. Калі ў 2020-м складала 2,7 працэнта, то ўжо ў 2021-м - 2,9 працэнта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі