Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2024

Галоўчанка: двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў каля $53 млрд

Галоўчанка: двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў каля $53 млрд

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў каля $53 млрд. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на цырымоніі адкрыцця бізнес-форуму "Беларусь - Башкортастан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нейкай ступені знешнія падзеі вакол нашых дзяржаў падштурхнулі нас да ўмацавання двухбаковых сувязей. Гэтыя знешнія выклікі і пагрозы толькі з'ядналі нашы краіны, і мы ўзмацнілі інтэграцыйныя працэсы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, за 2023 год двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі склаў каля $53 млрд. "Мы сталі бліжэй адзін да аднаго. Перасягнулі на 6 працэнтаў і так даволі высокі вынік мінулага года. Гэта вялікі поспех. Але ён не нараджаецца на пустым месцы. Менавіта гэтыя ручайкі, якія фарміруюцца на розных мерапрыемствах, канферэнцыях, сустрэчах, перагаворах, утвараюць гэту вялікую раку двухбаковага тавараабароту", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі