Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2023

Галоўчанка: двума энергаблокамі БелАЭС выпрацавана больш за 20 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Галоўчанка: двума энергаблокамі БелАЭС выпрацавана больш за 20 млрд кВт.гадз электраэнергіі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двума энергаблокамі БелАЭС выпрацавана больш за 20 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамаўляліся сустрэцца на заключным этапе рэалізацыі праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі, абмеркаваць гатоўнасць яе да ўводу ў эксплуатацыю, а таксама нашы напрамкі далейшага супрацоўніцтва як у галіне эксплуатацыі станцыі, так і па іншых напрамках", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, за гэты час праведзена вялікая работа па наладжванні далейшых крокаў узаемадзеяння. "У цэлым узгоднены такія напрамкі супрацоўніцтва, як ядзерная медыцына, прамысловасць, адытыўныя тэхналогіі, накапляльнікі энергіі, лічбавізацыя. Вядзецца падрыхтоўка праектаў адпаведных праграмных дакументаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Што датычыцца непасрэдна работы БелАЭС, то ўсё ідзе ў планавым парадку. "Літаральна гэтымі днямі завяршылася комплекснае апрабаванне другога энергаблока - завяршальная стадыя перад прыёмкай станцыі ў эксплуатацыю, - расказаў кіраўнік урада. - Двума энергаблокамі БелАЭС выпрацавана больш за 20 млрд кВт.гадз электраэнергіі".

Пасля ўводу станцыі ў эксплуатацыю ўрад сканцэнтраваўся на рабоце з "Расатамам" па новых высокатэхналагічных напрамках. "Упэўнены, Беларусь будзе адным са звёнаў вашай шырокай сеткі праектаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, - дадаў Раман Галоўчанка. - Мы гатовы абмеркаваць усе пытанні парадку дня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі