Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2023

Галоўчанка: беларускі электратранспарт можа быць укаранёны ў курортных зонах Краснадарскага края

Галоўчанка: беларускі электратранспарт можа быць укаранёны ў курортных зонах Краснадарскага края

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Краснадарскі край прапрацоўваюць маштабны праект па ўкараненні экалагічнага транспарту ў курортных зонах. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочага візіту ў Краснадар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы часта сустракаемся з губернатарам Краснадарскага края, таму што вельмі насычаны парадак дня. Кожная сустрэча прыводзіць да канкрэтных вынікаў. Мы ў верасні бачыліся ў Мінску, даручэнні былі дадзены, і ўжо за два месяцы мы маем новыя кантракты. Яшчэ шэраг кантрактаў знаходзіцца на фінальнай стадыі. Хачу падзякаваць губернатару за той імпульс, які ён надае развіццю адносін па ўсіх напрамках. У далейшым нас таксама чакае вялікая напружаная работа", - сказаў Раман Галоўчанка.

У Краснадарскім краі рэалізуецца маштабная праграма абнаўлення транспартнага парку. "Той давер, які быў аказаны беларускім вытворцам, упэўнены, маштабіруецца на ўсе гарады края. Разумеем асаблівую ўвагу, якая надаецца курортнай зоне. Цяпер дамовіліся працаваць над маштабнай праграмай па ўкараненні пераважна электратранспарту ў гэтых рэгіёнах. Калі ўсё задаволіць нашых калег і іх фінансавыя магчымасці супадуць з нашымі тэхнічнымі, думаю, што гэта будзе першы ў Расіі маштабны праект па ўкараненні экалагічнага транспарту ў курортных зонах", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва. "Думаю, у пачатку наступнага года мы выйдзем на канкрэтныя сацыяльныя аб'екты, якія трэба будзе пабудаваць у Краснадары і іншых населеных пунктах Краснадарскага края", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

У планах таксама павелічэнне паставак беларускіх прадуктаў харчавання не проста ў гандлёвыя сеткі, а для патрэб сектара HoReCa (сегмент гасціннасці, які аб'ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес. - Заўвага БЕЛТА). "Упэўнены, што беларускія вытворцы здольны закрыць патрэбнасць усяго края ў гэтай прадукцыі, не толькі курортнай зоны. Пытанне ў аптымізацыі лагістыкі. Будзем над гэтым актыўна працаваць літаральна з сённяшняга дня", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі