Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2022

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на рабочай сустрэчы ў Астрахані з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На сустрэчы з вамі ў снежні мінулага года ў Мінску мы толькі абазначалі гэты напрамак як перспектыўны для беларускіх грузапатокаў і для нашых лагістычных аператараў. На той момант экспарт беларускіх грузаў праз астраханскія парты фактычна быў роўны нулю. Але цяпер ужо мы маем каля 90 тыс.т грузаў, перавалка якіх выконвалася як праз астраханскі марскі порт, так і праз "Армаду", - сказаў Раман Галоўчанка.

"І гэта толькі пачатак, таму што ў адпаведнасці з пагадненнем, якое падпісана паміж урадамі Беларусі і Расіі, аб'ём беларускіх грузаў, якія могуць і павінны пайсці праз астраханскія парты, складзе ў наступным годзе 650-680 тыс.т. Думаю, гэта нядрэнныя аб'ёмы. Каб выйсці на іх, неабходна правесці сур'ёзную работу. Беларусь мае намер сур'ёзна задзейнічаць каспійскі калідор Поўнач-Поўдзень у інтарэсах сваіх прадпрыемстваў-экспарцёраў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі