Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2023

Галоўчанка: Беларусі і Узбекістану трэба актуалізаваць дарожную карту супрацоўніцтва

Галоўчанка: Беларусі і Узбекістану трэба актуалізаваць дарожную карту супрацоўніцтва
Фота з архiва

25 кастрычніка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Узбекістану трэба актуалізаваць дарожную карту супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рады сустрэцца і грунтоўна пагаварыць аб развіцці нашых адносін. Вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва сапраўды нядрэнныя, планку тавараабароту $0,5 млрд мы пераадолелі. Ёсць абсалютна ўсе ўмовы, каб гэту лічбу падвоіць. Узаемны гандаль збалансаваны: расце як беларускі экспарт ва Узбекістан, так і пастаўкі Узбекістана ў Беларусь. Гэта добрая тэндэнцыя, якая сведчыць аб тым, што ў нас выбудаваны ўзаемадапаўняльныя таварныя патокі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што перад урадамі дзвюх краін стаіць шэраг важных задач. "Трэба правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі. Гэта асноўны наш рабочы орган, які павінен напрацоўваць новы парадак дня для пашырэння супрацоўніцтва. З беларускага боку міжурадавую камісію ўзначальвае Леанід Заяц, і ён будзе за гэту работу адказваць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Другая задача - актуалізаваць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на бліжэйшыя гады, насыціць яе новымі напрамкамі. "Гэта і прамысловая кааперацыя, і супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, у гуманітарнай сферы. Прапаную напрацаваць і разгледзець на пасяджэнні камісіі праект такога дакумента", - адзначыў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка прыбыў у Бішкек для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі