Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2023

Энергетычныя арганізацыі Беларусі плануецца прыцягнуць да мадэрнізацыі аб'ектаў у Ленінградскай вобласці

Энергетычныя арганізацыі Беларусі плануецца прыцягнуць да мадэрнізацыі аб'ектаў у Ленінградскай вобласці
Фота прэс-службы Міністэрства энергетыкі

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетычныя арганізацыі Беларусі плануецца прыцягнуць да мадэрнізацыі аб'ектаў у Ленінградскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Умовы двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркаваны ў час сустрэчы дэлегацыі Міністэрства энергетыкі Беларусі на чале з намеснікам міністра Дзянісам Марозам з намеснікам старшыні ўрада Ленінградскай вобласці Алегам Малашчанкам у Санкт-Пецярбургу.

"Беларусь і Ленінградская вобласць ужо маюць станоўчы вопыт супрацоўніцтва ў многіх галінах эканомікі. З улікам узаемнай зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковых кантактаў прапрацоўваюцца магчымасці пашырэння колькасці сумесных праектаў у энергетыцы. Размова ідзе аб удзеле беларускіх праектных і будаўніча-мантажных арганізацый у інвестыцыйных праектах па стварэнні новых і рэканструкцыі дзеючых крыніц цеплазабеспячэння Ленінградскай вобласці", - расказалі ў Мінэнерга.

Акрамя таго, беларускіх спецыялістаў плануюць прыцягваць да работ у рамках праграмы развіцця газазабеспячэння і газіфікацыі рэгіёна на перыяд да 2025 года. "У нашай краіне набыты значны вопыт у гэтай сферы - узровень газіфікацыі кватэр прыродным газам у Беларусі перавышае 83 працэнты. Агульная працягласць газавых сетак - звыш 66 тыс. км. Толькі ў мінулым годзе газіфікавана прыродным газам каля 18 тыс. кватэр і домаўладанняў", - адзначыў Дзяніс Мароз.

У ходзе перагавораў беларускі бок заявіў аб гатоўнасці рэалізацыі праектаў пад ключ па шэрагу напрамкаў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час дасягнутыя дамоўленасці пяройдуць у практычную плоскасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі