Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2022

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2022 год плануюць знізіць на 0,6 працэнта

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2022 год плануюць знізіць на 0,6 працэнта
Фота з архiва

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2022 год плануюць знізіць на 0,6 працэнта. Аб гэтым сказаў сёння намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі на падагульняючай калегіі ведамства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Віталя Крэцкага, у бягучым годзе зніжэнне энергаёмістасці ВУП запланавана на 0,6 працэнта да ўзроўню 2021 года пры тэмпах росту ВУП 102,9 працэнта.

"Эфектыўнасць работы ў рэспубліцы па зніжэнні энергаёмістасці айчыннага ВУП пацвярджаецца данымі Міжнароднага энергетычнага агенцтва, згодна з якім у 2019 годзе энергаёмістасць ВУП Беларусі знізілася ў 2,1 раза да ўзроўню 2000 года. Гэта намнога інтэнсіўней, чым зніжэнне энергаёмістасці такой эканамічна развітой краіны, як Швецыя, і ў 2 разы інтэнсіўней, чым у Канадзе - краіне з падобнымі кліматычнымі ўмовамі. Фактычны паказчык энергаёмістасці ВУП Беларусі склаў 0,146 т нафтавага эквіваленту на $1 тыс. ВУП па парытэце пакупной здольнасці ў цэнах 2015 года. У параўнанні з прамыслова развітымі краінамі - членамі ЕАЭС Беларусь займае лідзіруючае становішча", - расказаў ён.

Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР) за 2021 год склала 685,8 тыс. т умоўнага паліва пры плане 550 тыс. т. Найбольшую эканомію ПЭР - 265,5 тыс. т умоўнага паліва - удалося забяспечыць дзякуючы ўкараненню ў вытворчасць сучасных энергаэфектыўных (і павышэнню энергаэфектыўнасці дзеючых) тэхналогій, працэсаў, абсталявання і матэрыялаў. У планах на бягучы год - забеспячэнне аб'ёму эканоміі ПЭР на менш за 0,6 млн т у.п.

"Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў на асобным прадпрыемстве выяўляецца перш за ўсё на зніжэнні энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі і, як вынік, павышэнні яе канкурэнтаздольнасці як на ўнутраным, так і знешнім рынках", - падкрэсліў дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Як ён адзначыў, мэтавыя паказчыкі энергазберажэння на 2021 год, устаноўленыя дзяржпраграмай, выкананы большасцю органаў дзяржаўнага кіравання і рэгіёнаў.

"Важнейшым напрамкам зніжэння залежнасці Беларусі ад вуглевадародаў з'яўляецца павелічэнне выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ). Доля мясцовых рэсурсаў у валавым спажыванні АКЭ ў мінулым годзе склала 16,1 працэнта. Доля АКЭ ў валавым спажыванні ПЭР - 7,4 працэнта", - паведаміў Віталь Крэцкі.

Што датычыцца фінансавання энергазберагальных мерапрыемстваў, па выніках года асвоена Br944 млн. Асноўнымі крыніцамі фінансавання былі ўласныя сродкі арганізацый і сродкі мясцовых бюджэтаў, доля якіх склала каля 80 працэнтаў у агульным аб'ёме інвестыцый.

Кіраўнік дэпартамента таксама расказаў аб планах на бягучы год. У прыватнасці, гэта кантроль за будаўніцтвам энергакрыніц на мясцовых ПЭР, рэалізацыя мерапрыемстваў па лічбавізацыі дзейнасці ў сферы энергазберажэння, працяг работы па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы ў сферы энергазберажэння, пашырэнне прафілактычна-папераджальнай і растлумачальнай работы пры правядзенні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў і г.д.

Што датычыцца міжнароднага супрацоўніцтва, у 2022 годзе дэпартамент прадоўжыць падрыхтоўку і рэалізацыю сумесных з міжнароднымі арганізацыямі праектаў па павышэнні энергаэфектыўнасці і развіцці выкарыстання АКЭ.

У прыватнасці, у планах завяршыць інвестыцыйны праект "Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння". Ён прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю кацельняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з выкарыстаннем там драўнянага паліва. Таксама ведамства прадоўжыць работу па прыцягненні фінансавання для праекта па павышэнні энергаэфектыўнасці аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі