Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2020

Экспартны патэнцыял Беларусі ў дрэваапрацоўцы прадстаўлены на форуме ў Кітаі

Экспартны патэнцыял Беларусі ў дрэваапрацоўцы прадстаўлены на форуме ў Кітаі

30 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Экспартны патэнцыял Беларусі ў галіне дрэваапрацоўкі быў прэзентаваны на 15-м Кітайскім міжнародным форуме вытворцаў палет, які адбыўся ў горадзе Чанша. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

"З прэзентацыяй экспартнага патэнцыялу Беларусі ў галіне дрэваапрацоўкі выступіў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Кітаі. У час форуму праведзены прадметныя перагаворы з зацікаўленымі ў беларускай прадукцыі кітайскімі кампаніямі - вытворцамі палет", - паведамілі ў дыпламатычнай місіі.

Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з імпарцёрамі беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі (Sumec International, Willwood China Supply Chain Service, Qingdao Saifan). Былі абмеркаваны перспектывы нарошчвання імпарту з Беларусі, а таксама некаторыя іншыя актуальныя пытанні супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі