Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2023

Чарвякоў: эканоміка Беларусі дэманструе тэмп росту вышэйшы за сярэднесусветныя значэнні

Чарвякоў: эканоміка Беларусі дэманструе тэмп росту вышэйшы за сярэднесусветныя значэнні
Фота Міністэства эканомікі

10 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі дэманструе тэмп росту вышэйшы за сярэднесусветныя значэнні. Аб гэтым на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі ў Брэсце заявіў міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны ўпэўнена ідуць па шляху паглыбленай інтэграцыі. Мы засяроджаны на забеспячэнні ўстойлівасці эканомікі і, як вынік, павышэнні ўзроўню дабрабыту нашых народаў. Наперакор чаканням нашых непрыяцеляў і ў адрозненне ад іх, нашы краіны ўтрымалі тэмпы росту эканомік, тэмпы росту ВУП. Так, эканоміка Беларусі расце тэмпамі вышэйшымі за сярэднесусветныя: за 9 месяцаў дасягнулі росту 103,5 працэнта. Па году плануем выйсці на планавыя нашы паказчыкі - 103,8 працэнта. У лідарах у нас прамысловасць, будаўніцтва, гандаль. Бізнес паспяхова адаптуецца да тых умоў, якія цяпер ёсць", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Ён адзначыў, што з мінулага года адбываецца карэкціроўка знешняй стратэгіі Беларусі. "Мы пераарыентавалі экспарт на рынкі дружалюбных краін і кампенсавалі страты мінулага года. Адыход заходніх пастаўшчыкоў і вытворцаў дазволіў павялічыць нашу прысутнасць і на расійскім рынку. Істотна ўзрасла доля беларускіх тавараў у расійскім імпарце машын, абсталявання, транспартных сродкаў, прадукцыі хімічнай прамысловасці, вырабаў з драўніны і чорных металаў. Развіваецца гандаль з краінамі Азіі, асвойваюцца перспектыўныя рынкі Афрыкі, адзначаецца ажыўленне ўнутранага рынку. Прадаўжаецца рост рэальных даходаў насельніцтва і заработнай платы. Удалося стрымаць інфляцыю. Хацеў бы адзначыць: за ўсю гісторыю гэта самы нізкі ўзровень інфляцыі, які мы сёння маем", - падкрэсліў міністр эканомікі Беларусі.

У Брэсце сёння праходзіць сумесная калегія Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця РФ. Дэлегацыі ўзначальваюць кіраўнікі ведамстваў - міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў і міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў. У пасяджэнні прымаюць удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Адно з галоўных пытанняў парадку дня - рэалізацыя асноўных напрамкаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм, а таксама ход падрыхтоўкі асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў дагавора на 2024-2026 гады. Бакі абмяркуюць выкананне саюзнай праграмы па збліжэнні макраэканамічнай палітыкі і ход работы над прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі ўдзеляць увагу пытанням супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, уніфікацыі заканадаўства ў сферы турыстычнай дзейнасці, разгледзяць прапановы па стварэнні турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы.

Плануецца, што пасля заканчэння сумеснага пасяджэння калегій будзе падпісаны шэраг дакументаў. У прыватнасці, гэта мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінэканамразвіцця Расіі і Мінэканомікі Беларусі па пытаннях стварэння і развіцця асаблівых (свабодных) эканамічных зон, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы турызму і дарожнай карты па развіцці турызму на 2023-2024 гады паміж Міністэрствам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам спорту і турызму і Міністэрствам эканомікі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі