Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2023

БУТБ дапаможа раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Маскоўскай вобласці

БУТБ дапаможа раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Маскоўскай вобласці
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш актыўнае прымяненне біржавога механізма ў сукупнасці з іншымі інструментамі падтрымкі бізнесу дазволіць максімальна рэалізаваць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Маскоўскай вобласці і знайсці новыя кропкі росту. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Аляксандр Асмалоўскі, выступаючы з прэзентацыяй магчымасцей біржавой пляцоўкі на форуме "Рэспубліка Беларусь - Маскоўская вобласць", які прайшоў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"Работа кампаній з Масквы і Маскоўскай вобласці на біржавых таргах - наглядны прыклад таго, наколькі эфектыўна можна выкарыстоўваць інструментарый біржы для вырашэння ўсяго спектра збытавых і закупачных задач. Прычым размова ідзе не толькі аб традыцыйных экспартна-імпартных аперацыях, але і аб транзітным гандлі з іншымі рэгіёнамі Расіі. У выніку ў параўнанні з мінулым годам біржавы тавараабарот маскоўскіх прадпрыемстваў вырас больш як у 2,5 раза, а ў здзелках былі задзейнічаны ўсе ключавыя таварныя напрамкі: металапрадукцыя, сельгаспрадукцыя, лесапрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары", - расказаў кіраўнік БУТБ.

Разам з тым, паводле слоў Аляксандра Асмалоўскага, па-ранейшаму застаюцца значныя рэзервы для далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў біржавой сферы. У прыватнасці, гандаль імпартазамяшчальнай прадукцыяй праз біржу пакуль яшчэ не набыў масавага характару, нягледзячы на тое, што дынаміка па гэтым паказчыку складаецца дадатная.

"У бягучым годзе біржавым сэрвісам імпартазамяшчэння скарысталіся прадпрыемствы і арганізацыі 16 суб'ектаў РФ, і ва ўсіх выпадках назіралася істотнае павелічэнне сумы здзелак. Напрыклад, па Маскве і Маскоўскай вобласці тэмп росту склаў 148 працэнтаў. Тым не менш лічу, што намаганні па ўключэнні расійскіх дзелавых колаў у работу на беларускай платформе імпартазамяшчэння неабходна актывізаваць. Паколькі для расійскіх вытворцаў гэта прамы доступ на рынак камерцыйных закупак Беларусі, а таксама, па сутнасці, бясплатная рэклама іх прадукцыі. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы, перш за ўсё малы і сярэдні бізнес, атрымліваюць дадатковы канал продажаў і скарачэнне затрат на маркетынг. Гэта значыць біржа забяспечвае спрыяльныя ўмовы і прадаўцам, і пакупнікам, стымулюючы дзелавую актыўнасць і садзейнічаючы ўмацаванню гандлёвых сувязей", - падкрэсліў Аляксандр Асмалоўскі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 снежня 2023 года на БУТБ былі акрэдытаваны 3569 рэзідэнтаў РФ, у тым ліку 300 з Масквы і Маскоўскай вобласці. У структуры біржавых здзелак маскоўскіх кампаній пераважала прадукцыя сельскай гаспадаркі, на долю якой прыпала 56 працэнтаў сукупнага тавараабароту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі