Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2022

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з цэнтрамі падтрымкі экспарту Цэнтральнай федэральнай акругі РФ

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з цэнтрамі падтрымкі экспарту Цэнтральнай федэральнай акругі РФ
Фота з архiва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа актывізуе супрацоўніцтва з цэнтрамі падтрымкі экспарту Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе БУТБ.

Магчымасці актывізацыі ўзаемадзеяння біржы з рэгіянальнымі цэнтрамі падтрымкі экспарту Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі разгледжаны на анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Плануецца задзейнічаць сетку дзелавых кантактаў цэнтраў падтрымкі экспарту з мэтай прыцягнення на біржавыя таргі прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу з рэгіёнаў, якія ўваходзяць у Цэнтральную федэральную акругу. Гэта дасць магчымасць не толькі павялічыць пастаўкі расійскіх тавараў у Беларусь праз біржавую пляцоўку, але і забяспечыць дадатковы канал продажаў для беларускіх экспарцёраў. Пры гэтым, паводле слоў начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандра Башлія, нягледзячы на тое што кампаніі з Цэнтральнай федэральнай акругі лідзіруюць па аб'ёмах біржавых здзелак у гэтым годзе, патэнцыял росту тавараабароту па шэрагу напрамкаў яшчэ не раскрыты і патрабуе сінхранізацыі намаганняў усіх зацікаўленых бакоў.

"Больш за палавіну біржавых здзелак, ажыццёўленых у бягучым годзе рэзідэнтамі Расіі, прыпала на кампаніі з Цэнтральнай федэральнай акругі. У першую чаргу гэта, вядома, Маскоўская і Смаленская вобласці, дзе акрэдытавана найбольшая колькасць удзельнікаў таргоў, а таксама Белгародская вобласць, тавараабарот з якой павялічыўся ў 5 разоў у параўнанні з 2021 годам. У названых рэгіёнах беларускія прадпрыемствы закуплялі прадукцыю чорнай і каляровай металургіі, вугаль, кокс, збожжа і алейнае семя сланечніка, а на экспарт пераважна пастаўлялася мяса-малочная прадукцыя, скура "вет-блю" і будаўнічыя матэрыялы. Безумоўна, гэта сур'ёзны зачын для далейшага развіцця ўзаемнага біржавога гандлю, і мы прадоўжым прапрацоўваць усе гэтыя напрамкі. Разам з тым ёсць нямала іншых таварных пазіцый, па якіх рэгістраваліся толькі адзінкавыя здзелкі. На мой погляд, менавіта гэтыя тавары павінны стаць галоўнымі драйверамі росту ў 2023 годзе. Прычым ключавую ролю тут могуць адыгрываць рэгіянальныя цэнтры падтрымкі экспарту, якія аб'ядноўваюць тысячы экспартна арыентаваных суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Біржа, у сваю чаргу, гатова стаць для іх зручным пунктам доступу на беларускі рынак, а таксама аказаць садзейнічанне са збытам прадукцыі ў трэція краіны", - заявіў Аляксандр Башлій.

У 2022 годзе на БУТБ гандлявалі прадпрыемствы 36 рэгіёнаў Расіі. У дзясятку лідараў па аб'ёмах заключаных здзелак увайшлі Масква і Маскоўская вобласць, Смаленская вобласць, Кемераўская вобласць, Калінінградская вобласць, Санкт-Пецярбург і Ленінградская вобласць, Белгародская вобласць, Курганская вобласць, Бранская вобласць, Алтайскі край і Варонежская вобласць. Па стане на 1 снежня 2022 года на БУТБ было акрэдытавана звыш 3,6 тыс. рэзідэнтаў РФ, 368 з якіх прыйшлі на біржу ў гэтым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі