Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2023

БУТБ і Кітайская асацыяцыя гандлю лесам падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

БУТБ і Кітайская асацыяцыя гандлю лесам падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Фотa БУТБ

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Кітайская асацыяцыя гандлю лесам і лесапрадукцыяй (China Timber & Wood Products Distribution Association, CTWPDA) падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне электроннага біржавога гандлю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Урачыстая цырымонія падпісання адбылася ў рамках 13-й Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па гандлі драўнінай, якая прайшла ў Наньніне - адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна Кітая. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік прадстаўніцтва БУТБ у Шанхаі Аляксей Дыкуша, а з кітайскага - прэзідэнт CTWPDA Лі Цзяфэнь.

Згодна з мемарандумам, БУТБ і CTWPDA плануюць абменьвацца аналітычнымі данымі і маркетынгавай інфармацыяй, арганізоўваць сумесныя навучальныя і промамерапрыемствы для прадстаўнікоў дзелавых колаў КНР, аказваць садзейнічанне кітайскім прадпрыемствам па выхадзе на рынак Рэспублікі Беларусь. Мяркуецца, што аб'яднанне намаганняў БУТБ і CTWPDA дасць магчымасць эфектыўней інфармаваць кітайскі бізнес аб магчымасцях беларускай біржавой пляцоўкі, што пасадзейнічае павелічэнню колькасці кампаній-імпарцёраў, якія працуюць на БУТБ.

"На сённяшні дзень Кітай з'яўляецца буйнейшым пакупніком піламатэрыялаў на біржавых таргах. За няпоўныя 11 месяцаў на рынак гэтай краіны рэалізавана звыш 467 тыс. кубаметраў беларускай пілапрадукцыі. Гэта амаль у пяць разоў больш, чым у студзені - лістападзе мінулага года. Пры гэтым, працуючы з айчыннымі пастаўшчыкамі, кітайскія імпарцёры актыўна прымяняюць механізм біржавых адрасных здзелак, аб'ём якіх усяго за некалькі месяцаў ужо дасягнуў 237 тыс. кубаметраў. Такім чынам, адначасова з павышэннем попыту на прадукцыю беларускай дрэваапрацоўчай галіны расце і запатрабаванасць біржавых інструментаў у гандлі з КНР. У сувязі з гэтым устанаўленне партнёрскіх адносін з Кітайскай асацыяцыяй гандлю лесам і лесапрадукцыяй не толькі дапаможа знайсці новых пакупнікоў для выпускаемых у Беларусі піламатэрыялаў, але і забяспечыць дадатковы стымул развіццю беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў біржавой сферы", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

Па стане на 27 лістапада 2023 года на БУТБ былі акрэдытаваны 152 рэзідэнты Кітайскай Народнай Рэспублікі, два з якіх маюць статус біржавых брокераў. Па выніках 10 месяцаў сума здзелак, заключаных кітайскімі ўдзельнікамі біржавых таргоў, павялічылася ў 2,3 раза год да года і склала $58,8 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі